На "Славянскі базар" прыедуць прадстаўнікі 39 краін

18 июня 2015

Дэталі сёлетняга фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" абмеркавалі ўчора ў нацыянальным прэс-цэнтры. Сёлета ў Беларусь прыедуць прадстаўнікі 39 краін, а фестывальных лакацый стане больш.

З 9 па 13 ліпеня ўвесь горад ператворыцца ў вялізную арт-пляцоўку. Цэнтральным месцам падзей стане Летні амфітэатр, тут пройдзе 18 канцэртаў. Папулярнасцю ў гледачоў нязменна карыстаюцца конкурсы вакалістаў. Адным з самых відовішчных этапаў стане паўфінал. Барацьбу за Гран-пры працягнуць толькі 15 канкурсантаў.

Тэлегледачы таксама змогуць апынуцца ў Віцебску віртуальна. Белтэлерадыёкампанія пакажа фестывальныя дні, а апошнюю інфармацыю з месца падзей аўдыторыя даведаецца з сюжэтаў ад Агенцтва тэленавін.