Звычайны гогаль абраны птушкай года - 2016

18 ноября 2015

Такое званне чорна-белая качка пяройме ад вушастай савы - сёлетняй гаспадыні. Прадстаўнікі аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” гэтым разам выбралі гогаля звычайнага невыпадкова, каб бліжэй пазнаёміць людзей з прыгожай качкай і дзеля вырашэння “кватэрнага пытання”. Паколькі гогаль не будуе гнёзды на зямлі, а селіцца ў дупле старых дрэў, месцаў для гнездавання не хапае. Падчас майстар-класаў абаронцы птушак навучаць усіх ахвотнікаў будаваць дупло.

Плануецца, што Нацбанк выпусціць манету з выявай птушкі года, а Белпошта - марку. У найбліжэйшы час гогаль звычайны з’явіцца на плакатах у метро, а мастакі-графіцісты абавязкова ўвасобяць качку на фасадах дамоў. Летам у розных гарадах Беларусі пройдзе конкурс дзіцячых малюнкаў на асфальце.