Навучаць правілам бяспекі дзяцей можна і з дапамогай сучасных тэхналогій

5 декабря 2017

Навучаць правілам бяспекі дзяцей можна і з дапамогай сучасных тэхналогій - у сталічных школах з'яўляюцца сэнсарныя тэрміналы. Праз адмысловыя куткі бяспекі вучні змогуць вывучаць правілы дарожнага руху, паводзін у грамадскіх месцах і аказання першай дапамогі. І ўсё ў фармаце гульні. Да таго ж электронныя боксы абсталяваныя фота- і відэакамерамі.

Першы куток бяспекі тэсціруюць у сталічнай 32-й гімназіі. Паступова такія навуковыя тэрміналы з'явяцца яшчэ ў сарака школах краіны.