На маскоўскай ВДНГ працягваецца прэзентацыя рэгіёнаў Беларусі - на чарзе Брэсцкая вобласць

26 февраля 2024

Даведацца і нават паспрабаваць на смак рэгіёны Беларусі. У Маскве на ВДНГ у павільёне "Рэспубліка Беларусь" у рамках форуму "Расія" ўжо паўтара месяца свой патэнцыял дэманструюць вобласці нашай краіны. Адкрыў шэраг прэзентацый Брэсцкі рэгіён, зараз завяршаюцца дні Віцебскай вобласці, а да канца месяца экспазіцыйныя залы зоймуць прадстаўнікі Гродна.

Характэрна, што дні абласцей на ВДНГ праходзяць напярэдадні XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ў чэрвені прыме Віцебская вобласць. Ужо падпісаны шэраг пагадненняў паміж адміністрацыямі і прадстаўнікамі бізнесу. Уражанні наведвальнікаў выставы, дзелавых колаў і кіраўнікоў рэгіёнаў - у сюжэце Вольгі Маслоўскай (відэа).