Грамадскі транспарт Мінска на майскія выхадныя зменіць рэжым працы

30 апреля 2019

Заўтра, 1 мая, аўтобусы і тралейбусы будуць курсіраваць па графіку нядзелі. А ў дзве найбліжэйшыя суботы - 4 і 11 мая - работа гарадскога транспарту будзе арганізавана па графіку будных дзён. 5 і 6 мая аўтобусы паедуць па нядзельным графіку, тралейбусы - па суботнім, а трамваі - як у выхадныя. З 7 па 9 мая тралейбусы і аўтобусы будуць курсіраваць па графіку нядзелі, трамваі - як у выхадныя дні.