Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую можна падчас тэлефонных ліній

14 сентября 2018

Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні можна падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь - і ў гэту суботу.

З 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан заўтра адкажа першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі. 

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі таксама можна да апоўдня. Нагадаю, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці праходзіць кожную суботу.