Дзе турысты катаюцца на байдарках і катамаранах, дзе бясплатна кормяць і гладзяць аленяў

1 октября 2023

Попыт на харчаванне ў свеце вялікі, цэны растуць, адкрываюцца новыя рынкі. Беларусы гарантуюць уласную прадбяспеку, а лішкі прадаюць. У 2022 годзе на харчаванні Беларусь зарабіла звыш 8 млрд долараў, а за восем месяцаў 2023 года - больш за 4 млрд. У краіне ствараюцца і камфортныя ўмовы для жыцця.

Два апошнія гады Драгічынскі раён моцна трымаецца ў рэйтынгу па выніках рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў краіны. Крытэрыі ацэнкі розныя. Напрыклад, плошча зялёных насаджэнняў на аднаго чалавека, колькасць спартпляцовак, якасць дарожнага пакрыцця. Да ўзроўню мінулага года і зарплата ў раёне вырасла амаль на 19 %. Хто і чаму выбірае беларускае, распавяла Лізавета Сіняк у рубрыцы "Месца для жыцця" (падрабязнасці ў відэа).