Абноўлены Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў адкрыў новы сезон

8 сентября 2023

Пасля маштабнай рэканструкцыі сёння адкрылі Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў. Да старту новага сезона выхаванцы і выпускнікі сустракалі гасцей з Мінпрацы, ветэранскай асацыяцыі "Гонар" і прадстаўнікоў бізнесу, тых, хто аказваў дапамогу ў пераабсталяванні. Для аддзялення закупілі высокатэхналагічнае абсталяванне для фізіятэрапіі і дыягностыкі,  трэнажоры для лячэбнай фізкультуры, ванны - для бескантактавага гідрамасажу: усё беларускай і расійскай і вытворчасці. Новыя падыходы і ў арганізацыі безбар'ернага асяроддзя. Наколькі эфектыўна працуе цэнтр, паказвае статыстыка: у 98 працэнтах выпадкаў у дзяцей адзначаецца паляпшэнне здароўя. А выпускнікі, якія прайшлі рэабілітацыю, сёння ўжо студэнты ВНУ і каледжаў.

Мадэрнізацыя цэнтра - з рамонтам і пераабсталяваннем - склала больш як 360 тысяч рублёў, у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту. Штогод тут праходзяць рэабілітацыю каля 1 300 дзяцей з інваліднасцю.