Прэзідэнт адкрыта распавёў, чаму кардынальныя перамены ва ўрадзе не патрэбныя

3 июня 2020
На нарадзе ў Прэзідэнта абмеркавалі прапановы па новым саставе ўрада. Кіраўнік дзяржавы ўжо некалькі разоў гаварыў аб сваім намеры да выбараў прыняць адпаведнае рашэнне. Каб людзі бачылі і разумелі, хто будзе працаваць на ключавых пасадах. Праведзены шэраг кансультацый - па дзеючым саставе і новых кандыдатурах. Гэтая кадравая работа ішла паслядоўна: фарміраваць каманду пачалі яшчэ паўгода назад - ужо тады ва ўрад прыйшлі новыя міністры.

Зацягваць з рашэннямі ў Беларусі не збіраюцца. Бо жыць прыходзіцца ва ўмовах сусветнага крызісу. І ў гэты перыяд нельга страціць дынаміку - няхай нават маленькую - трэба актыўней працаваць, асабліва ў сферы эканомікі.