Насельнікаў лясоў цэнтральнага рэгіёна актыўна падхарчоўваюць

7 декабря 2016

Насельнікаў лясоў цэнтральнага рэгіена - ланей, казуль, ласёў, аленяў і нават ваўкоў  - з надыходам маразоў актыўна падхарчоўваюць. У рацыёне -  зерне, сена і соль. Апошняя, дарэчы, вельмі карысная для аленяў - у халодную пару года жывёла мяняе рогі, і мінералы ім вельмі патрэбныя. Такім чынам   егеры падтрымліваюць колькасць папуляцыі на тэрыторыі лясгасаў.

Дарэчы, папуляцыя жывёл у лясах Мінскай вобласці павялічваецца.  Рэдкія пароды перасяляюцца ў заказнікі і запаведнікі.