Новы тэлесезон на ўсіх тэлеканалах медыяхолдынга Белтэлерадыёкампаніі стартуе 24 верасня. Чым здзівіць эфірная восень?

23 сентября 2023

Эфірная восень на ўсіх тэлеканалах медыяхолдынга Белтэлерадыёкампаніі пачынаецца 24 верасня.

Стартуем эпічна і гераічна. Разгон для спецэфектаў ужо набірае экшн-шоу "Героі". Яно адкрые глабальны парад праектаў, якія ўжо добра знаёмыя гледачам. Упадабаныя праграмы паўстануць і ў новым абліччы. Так, самае рэйтынгавае ранішняе шоу краіны "Добрай раніцы, Беларусь!" у панядзелак выйдзе ў прамы эфір з абноўленай студыі. Не абыдзецца і без абсалютных прэм'ер - новыя фарматы і новыя твары.

Падрабязнасці ў Ніны Мажэйкі (відэа).