Пра сітуацыю з міграцыйным крызісам у Еўропе разважаў А. Сыч у "Галоўным эфіры"

19 сентября 2021

Цэнтрам сацыяльнай напружанасці працягвае заставацца ўсходняя мяжа Еўрасаюза. У чаканні росту бежанцаў са знішчанага "снарадамі дэмакратыі" Афганістана, Еўракамісія прапанавала перагледзець наяўную міграцыйную сістэму. Сітуацыя настолькі сур'ёзная, што еўрабюракраты фактычна анансавалі перагляд законаў аб правах чалавека, якія з'яўляюцца адным са стаўпоў, на якіх стаяў Еўрасаюз. 

Пакуль еўрапейскія літараеды мяняюць словы месцамі, іх сілавікі прымушаюць мігрантаў поўзаць па калючым дроце. Скрываўленымі іх знаходзяць беларускія пагранічнікі, аказваюць першую медыцынскую дапамогу і ратуюць ад смерці. Гаворка ідзе пра спыненне перыяду ўсеагульнага еўрапейскага гуманізму. Выпрацоўваюцца прававыя ахоўныя меры для супрацьстаяння гуманітарным наступствам ваенных дзеянняў НАТА па ўсім свеце. Падрабязней у сітуацыі разбіраўся Андрэй Сыч. (відэа)



Тэгі:

#Мигранты