Прэзідэнт сабраў нараду па развіцці ўрадавай сувязі

21 ноября 2019
У цэнтры ўвагі Прэзідэнта было комплекснае развіццё айчынных сістэм мабільнай і стацыянарнай закрытай, або ўрадавай сувязі. Кіраўніка дзяржавы цікавілі вынікі праверкі яе надзейнасці, непранікальнасці для замежных разведак і старонніх асоб, развіццё айчыннай школы шыфравання і экспартнага патэнцыялу гэтага высокатэхналагічнага прадукту. Сам Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў апошнія распрацоўкі сувязістаў і сакрэтчыкаў, адзначыўшы, што якасць айчынных сістэм не толькі працуе на абарону нашых дзяржтаямніц і камерцыйных інтарэсаў, але і высока цэніцца калегамі-прэзідэнтамі. Хтосьці ўжо заказаў і выкарыстоўвае беларускія сістэмы, некалькі кіраўнікоў дзяржаў хацелі б мець падобныя распрацоўкі на сваім рабочым стале і ў мабільнай мадыфікацыі.