Эбола закранула сельскую гаспадарку Афрыкі

4 сентября 2014

Па меркаванні экспертаў харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, у Ліберыі, а таксама на тэрыторыі Гвінеі і С'ера-Леонэ адзначаны перабоі ў гандлі прадуктамі харчавання. Яны даражэюць, а ўзровень іх даступнасці зніжаецца. Не хапае працоўнай сілы, а гэта можа абцяжарыць працэс збору ўраджаю, які пачнецца ў найбліжэйшы час. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ахвярамі ліхаманкі Эбола сталі больш як 1 900 чалавек. Звыш 20 тысяч - пад пагрозай заражэння.