Пра сакрэтныя аперацыі чэкістаў у тыле ворага - праект "Таемныя сцежкі вайны"

19 декабря 2021

Факты, якія дзесяцігоддзямі знаходзіліся пад грыфам "сакрэтна", але настаў час пра іх расказаць. Гісторыя Вялікай Айчыннай, якую мы яшчэ не ведаем. Да Дня супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі Агенцтва тэленавін падрыхтавала трохсерыйны дакументальны праект "Таемныя сцежкі вайны". 

Адзінкі ведаюць пра тое, што барацьба на акупаванай тэрыторыі шмат у чым залежала ад супрацоўнікаў Наркамата дзяржбяспекі і ўнутраных спраў. Ствараліся спецыяльныя разведвальна-дыверсійныя атрады і закідваліся ў тыл ворага. 18 чалавек сталі Героямі Савецкага Саюза. Большая частка іх ваенных аперацый і сёння не рассакрэчана. Дзейнасць спецфронту ў тыле ворага - у трох серыях дакументальнага праекта. 

Пра таемныя сцежкі вайны расказвае Алена Борматава (відэа).