У Брэсце да 10 снежня адмяняюцца масавыя мерапрыемствы

10 ноября 2020
У Брэсце да 10 снежня адмяняюцца масавыя мерапрыемствы -выставы, прэзентацыі, кірмашы, дэгустацыі не будуць праходзіць у закрытых памяшканнях. Такое рашэнне прыняў мясцовы гарвыканкам, каб мінімізаваць распаўсюджванне каранавіруса. А ўсе забаўныя ўстановы могуць працаваць толькі да 23 гадзін. Грамадзянам рэкамендуюць не грэбаваць ахоўнымі маскамі ў грамадскіх месцах і транспарце, памятаць аб дыстанцаванні.
У Бабруйску ўслед за Гомельскай вобласцю і Магілёвам уведзены абавязковы масачны рэжым.