Аб перавагах і адметных асаблівасцях абедзвюх вакцын: расійскай "Спадарожнік V" і кітайскай Vero Cell

24 февраля 2021
У Беларусі медыкі адзначаюць памяншэнне пацыентаў з COVID-19. На сённяшні дзень зарэгістраваныя 1279 пацыентаў. У краіне працягваецца і масавая вакцынацыя расійскім прэпаратам "Спадарожнік V".  А  нядаўна ў краіну паступіла партыя кітайскай вакцыны вытворчасці "Сінафарм" у колькасці 100 тысяч доз. Зараз прэпарат праходзіць праверку якасці ў сталічных медустановах. Ужо неўзабаве беларусы змогуць выпрабаваць і гэтыя лекі. Аб перавагах і асаблівасцях абедзвюх вакцын рэпартаж Юліі Хмель.

Абарона ад COVID-19

"Спадарожнік V" - першая ў свеце зарэгістраваная вакцына на аснове добра вывучанай платформы вектару адэнавіруса чалавека. Расійская вакцына ўжо зарэгістраваная больш чым у 30 краінах. Клінічныя выпрабаванні трэцяй фазы праводзяцца і ў нас. Зараз гэтымі лекамі прышчапляюцца медыкі і настаўнікі. Што датычыцца кітайскай вакцыны вытворчасці фармкарпарацыі "Сінафарм", у сталічных медустановах яна яшчэ праходзіць праверку якасці. Але яе ўжо на сабе выпрабавалі жыхары 10 краін, сярод якіх  Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Перу, Сербія і Аргенціна. Абедзве вакцыны прызначаныя для абароны ад каравіруснай інфекцыі, але ствараліся яны з выкарыстаннем абсалютна розных тэхналагічных платформ.

Эфектыўнасць і бяспека вакцын

Кітайская вакцына створаная на аснове інактываванага або забітага каранавіруса. Кампанія "Сінафарм" распрацавала яе сумесна з Пекінскім інстытутам біялагічных прадуктаў. Інактывацыя віруса - адзін з самых старых і надзейных спосабаў стварэння вакцын. Па гэтай тэхналогіі распрацаваныя, да прыкладу, вакцыны супраць поліміеліту або грыпу. 

"Спадарожнік V " - адна з трох вакцын у свеце, эфектыўнасць якіх перавышае 90%. Кітайская ж вакцына таксама адобраная не толькі для экстраннага выкарыстання, але і шырокага ўжывання. Падчас выпрабаванняў прэпарат паказаў 79,34% эфектыўнасці. Пры гэтым спецыялісты адзначаюць: на лічбах вялікай увагі завастраць не варта. Бо ўмовы і пратакол клінічных выпрабаванняў у абодвух выпадках маглі быць рознымі.

Захоўванне вакцыны "Спадарожнік V" патрабуе асаблівых умоў. У маразільнай камеры - мінус 18. А для кітайскай падыдзе і тэмпература ад плюс двух да плюс васьмі градусаў, што дазваляе лёгка дастаўляць прэпарат па ўсім свеце. У цэлым супрацьпаказанняў па выкарыстанні няшмат - як і пры звычайнай вакцынацыі. Абедзве вакцыны прадугледжваюць ін'екцыю дзвюх доз. Другі кампанент уводзяць чалавеку праз 21 дзень, каб замацаваць імунітэт. 

Практыка пачатку вакцынацыі з медпрацаўнікоў агульнасусветная. Плануецца, што ў краіне "Спадарожнік V" атрымаюць не менш як 20 тысяч медыкаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Дарэчы, масавая вакцынацыя беларусаў павінна пачацца ў красавіку. А ўвосень чакаем прэзентацыю і айчыннай вакцыны, над стварэннем якой зараз працуюць нашы навукоўцы.