Аб механізмах задзейнічання інтэрнэт-аўдыторыі ў сучаснай інфармацыйнай прасторы гавораць вядучыя журналісты Расіі і Беларусі

13 марта 2018

Павысіць якасць інтэрнэт-журналістыкі і развіваць мультымедыйныя платформы як галоўных медыя краіны, так і рэгіянальных выданняў. Аб механізмах задзейнічання інтэрнэт-аўдыторыі ў сучаснай інфармацыйнай прасторы гавораць сёння вядучыя журналісты Расіі і Беларусі ў Мінску.

Зараз сацсеткі і месенджары - галоўныя праваднікі да навін, таму важным крытэрыем для журналіста павінна быць не толькі аператыўнасць, але і асабістая адказнасць за стварэнне інфакантэнту ў Інтэрнэце.

Павел Лёгкі, намеснік міністра інфармацыі Беларусі: "Якасць інтэрнэт-журналістыкі - гэта перш за ўсё мінімізацыя памылак, хаця б на ўзроўні сэнсавых, арфаграфічных, граматычных і грубых ляпаў, якія даволі часта сустракаюцца на прасторах Інтэрнэту. Гэта першае. Другое - гэта тыя каштоўнасці, якія даносяцца грамадству. Якасць журналістыкі вызначаецца тым, наколькі журналістыка спрыяе фарміраванню правільнага, пазітыўнага погляду на свет".

Марына Перакростава, намеснік дырэктара дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў Sputnik у краінах блізкага замежжа МІА "Россия сегодня": "Сацсеткі - гэта вельмі магутны і сур'ёзны інструмент пасоўвання кантэнту зараз, паколькі сацсеткі рэагуюць зусім інакш, чым традыцыйныя СМІ. І нейкія рэчы, якія можна вельмі асцярожна прасоўваць у афіцыйных сродках масавай інфармацыі, раскручваюць вельмі хутка, вельмі энергічна, з эфектам снежнага камяка".

Такі адукацыйны семінар для журналістаў праходзіць у сталіцы ўпершыню. Да канца года плануюцца яшчэ дзве сустрэчы.