Аб любімай справе і актыўнай грамадзянскай пазіцыі механізатара з глыбінкі ў роліку "Мы - беларусы!"

16 февраля 2021
Вялікая частка дэлегатаў народнага форуму была прадстаўлена  людзьмі працы, як гаворыцца, ад зямлі. У іх ліку і гераіня нашага наступнага роліка. 

Ужо 46 гадоў яна працуе трактарыстам у гаспадарцы Дзяржынскага раёна. Пагадзіцеся, не самая папулярная прафесія сярод жанчын. Аднак яна здолела не толькі зламаць гендэрныя стэрэатыпы, але і зарабіць аўтарытэт сярод сваіх калег-мужчын. Аб любімай справе і актыўнай грамадзянскай пазіцыі механізатара з глыбінкі - у нашым роліку "Мы - беларусы!" (відэа).