Новы цэнтр кіравання паветраным рухам будзе пабудаваны пад Мінскам

4 ноября 2016

Новы цэнтр кіравання паветраным рухам дзяржпрадпрыемства "Белаэранавігацыя" будзе пабудаваны пад Мінскам у мікрараёне Сокал. Зараз аналагічны аб'ект размяшчаецца ў будынку Нацыянальнага аэрапорта. Сёння на месцы ўзвядзення заклалі памятную капсулу. У цырымоніі прыняў удзел віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, а таксама кіраўніцтва Дэпартамента па авіяцыі і Мінтранса. З увядзеннем у строй аб'екта Беларусь павялічыць прапускную здольнасць сваёй паветранай прасторы за дзесяць гадоў прыкладна на 15 працэнтаў. Кошт праекта - амаль 90 мільёнаў рублёў.

Анатоль Калінін, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Гэта, у першую чаргу, бяспека палётаў. У нас у цэнтры, які існуе, працуюць не толькі грамадзянская авіяцыя, але і ваенныя службы, і спецыялісты. Вось гэты цэнтр гаворыць аб тым, што мы ствараем новы тэхналагічны цэнтр, які дазволіць больш дасканала вырашаць дзяржаўныя задачы ў галіне перасячэння паветрана-транспартных сродкаў нашай краіны".

Плануецца, што да мая 2018 года Цэнтр кіравання паветраным рухам будзе гатовы да працы. Акрамя асноўнага пяціпавярховага будынка тут размесціцца і кантрольна-прапускны пункт, і вежа для антэн аварыйнай радыёсувязі.