Нацбанк: стаўка рэфінансавання захаваецца на ўзроўні 10 %

6 февраля 2019

Такое рашэнне сёння прыняло праўленне банка. Рэгулятар растлумачыў, што застаецца нявызначанасць знешніх умоў развіцця эканомікі. Пры гэтым важна не выйсці за рамкі мэтавага параметру інфляцыі. У першым паўгоддзі 2019 гэты паказчык захаваецца на ўзроўні мінулага года, затым чакаецца паступовае зніжэнне.

Павел Калаўр, Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі: "На бягучы год вызначана задача абмежаваць інфляцыю па выніках года ў межах 5 %. Што тычыцца ўнутранай сітуацыі, мы бачым, што з боку ўнутранага попыту адсутнічае значны інфляцыйны націск. Таму сёння, паводле нашых ацэнак, эканамічная актыўнасць знаходзіцца паблізу свайго раўнаважкага ўзроўню".

Дзеючы ўзровень ключавой стаўкі для краіны - гэта гістарычны мінімум. Апошні раз на такую нізкую адзнаку Нацбанк апускаў стаўку больш за 10 гадоў таму, у 2008.