Новы рэнтген-кабінет адкрылі ў Барысаве

8 января 2023

Мадэрнізацыя рэгіянальнай медыцыны і комплекснае абсталяванне першаснага амбулаторнага звяна. Першых пацыентаў прымае рэнтген-кабінет у Барысаве. Новы апарат размешчаны на базе 2-й бальніцы і 5-й паліклінікі.

Дыягнастычны комплекс - беларускай вытворчасці. Ён дазволіць дэталёва даследаваць лёгкія і косці, унутраныя органы і мяккія тканкі. На працэдуру - не больш як 10 хвілін, а вынік маментальны.

Да канца студзеня на базе Цэнтральнай раённай бальніцы ў Барысаве плануюць адкрыць яшчэ адзін рэнтген-кабінет. Акрамя гэтага, раённую сістэму аховы здароўя сёлета дапоўніць камп'ютарны тамограф. Таксама для якаснай медыцынскай дапамогі - новы газіфікатар і кіслародная станцыя, абноўлены аўтапарк. А ў перспектыве ўзвядуць станцыю пералівання крыві.