Пенсіянер з Маларыцкага раёна гадуе паўлінаў і адпускае іх на волю

17 октября 2020
Жар-птушка ў беларускіх лясах. Пенсіянер з Маларыцкага раёна гадуе паўлінаў і адпускае іх на волю. Мужчына пераехаў з абласнога цэнтра ў вёску, каб быць бліжэй да прыроды. А ўпрыгожыць участак вырашыў яркімі птушкамі. 
Марыя Тройніч даведалася, як такая экзотыка прыжылася ў нашым клімаце.

Не ў каралеўскіх садах, а на звычайным вясковым участку: у гаспадарцы Васіля Калюшыка паўліны важна ходзяць побач з індыкамі. Экзатычныя птушкі начуюць у звычайным куратніку, а днём лётаюць па дрэвах, гуляюць па навакольным лесе. Па словах пенсіянера, выпускаць на волю паўлінаў ён не баіцца: яны настолькі прывыклі да чалавека, што заўсёды вяртаюцца дадому.

Васіль называе сябе энтузіястам. Паўлінаў вырашыў завесці для прыгажосці з цікавасці

Пяць гадоў таму купіў дзвюх экзатычных птушак. А цяпер у гаспадарцы іх сямнаццаць. Нягледзячы на свой царскі выгляд, у доглядзе паўліны непатрабавальныя. Ядуць тое ж самае, што і куры.
Да беларускага клімату паўліны адаптаваліся хутка, баяцца толькі моцных маразоў, таму зімой хаваюцца ў куратніку. Прывыкаць да вясковага побыту прыйшлося і гаспадару. Пасля выхаду на пенсію Васіль вырашыў пакінуць катэдж у абласным цэнтры і перабрацца бліжэй да прыроды. Кажа, шукаў максімальна экалагічнае месца.

Асабліва яркімі паўліны становяцца вясной, калі аперваюцца  і раскрываюць хвост

У будучыні пенсіянер плануе абуладкаваць ўчастак для экскурсій, каб у госці змаглі прыязджаць школьнікі. Кажа, такую прыгажосць хаваць нельга.