Новы парламент сёння пачаў працу - з чым прыйшлі ў Авальную залу новаабраныя дэпутаты?

22 марта 2024

Новы парламент сёння пачаў працу. У Авальнай зале  - першая сесія. 8-е скліканне асаблівае. Усе дэпутаты стануць дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ў яго новым, канстытуцыйным статусе. І гэта накладвае на дэпутацкі корпус асаблівую адказнасць. Але парламентарыі запэўнілі, што ім па плячы любыя задачы.   

У новым скліканні захавана пераемнасць  - 20 дэпутатаў прыйшлі ў Авальную залу з мінулага складу. 27 чалавек былі абраннікамі мясцовых саветаў дэпутатаў. На траціну ў новага парламента  - жаночы твар. Палітычныя партыі прадстаўляюць 70 чалавек. Усе астатнія, г. з. 40, беспартыйныя.   

У разрэзе сфер дзейнасці:  40 % дэпутацкага корпуса ў мінулым - гэта супрацоўнікі дзяржорганаў. Амаль чвэрць прыйшла з навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту. 16 %  - прадстаўнікі прамысловасці, а таксама транспартнай і будаўнічай галін.  Каля 7 %  - АУС, МНС і ваеннай службы. Словам, парламент - гэта ўвесь зрэз нашага грамадства.

Хто яго ўзначаліў? З якім настроем дэпутаты пачынаюць кадэнцыю?  Вольга Анішчанка пра вынікі першай сесіі (відэа).