Новы корпус адкрыты сёння на базе Магілёўскага онкадыспансера

15 декабря 2017

На чатырох паверхах будынка размясціліся 8 аперацыйных, а таксама рэанімацыя. Пацыенты зараз змогуць атрымліваць увесь комплекс хірургічнай дапамогі. Усталявана абсталяванне вядучых сусветных кампаній, у тым ліку беларускія лапараскапічныя апараты. Гэта, на думку спецыялістаў, дазволіць аказваць якасную, а галоўнае эфектыўную дапамогу.

Разам з адкрыццём цэнтра прайшла і першая аперацыя.