Новы груз беларускай гуманітарнай дапамогі адправіўся на Блізкі Усход

8 апреля 2015

У сталіцу Сірыі з нацыянальнага аэрапорта Мінск гадзіну таму вылецеў самалёт МНС Іл-76. На яго борце  прадукты  харчавання, медыкаменты, палаткі. Кошт грузу - больш  за 2 мільярды рублёў. Усе сродкі будуць перададзеныя сірыйскім бежанцам. Чакаецца, што ў Дамаск гуманітарны рэйс прыбудзе прыкладна апоўдні па беларускім часе. Задачу ратавальнікаў ускладняе неспакойная сітуацыя ў Сірыі.  За  некалькі кіламетраў ад месца разгрузкі на гэты час ідуць  жорсткія баі. Мы сочым за сітуацыяй.