Новы год у савецкім стылі прэзентаваў Музей гісторыі Мінска

13 декабря 2023

Рэтра-зіма як мастацтва! Экспазіцыю "Свята ў вялікім горадзе: Новы год у савецкім стылі" прэзентаваў Музей гісторыі Мінска. Узнавілі інтэр'ер сталічнай кватэры з аўтэнтычнай мэбляй і посудам, прадметамі дэкору. Яшчэ адна інсталяцыя спартыўная: яе прысвяцілі снежным забавам. Зімовы горад адлюстраваны на палотнах і паштоўках. Сярод рарытэтаў - калекцыя шкляных аздабленняў мінскай фабрыкі. Усе музейныя прадметы - гэта рэальныя рэчы мінчан.

Настальгічную праграму прапануюць і па вуліцы Ракаўскай. "Аперацыя Новы год" па запісе. Госці зімовай экспазіцыі ператворацца ў герояў кінастужак і папулярных казачных персанажаў. Падчас экскурсій пакажуць зімовую хроніку і прапануюць адправіць калядную паштоўку.