Лічаныя гадзіны застаюцца да наступлення Новага года

31 декабря 2016

Амаль для кожнага з нас 31 снежня - самая доўгачаканая сямейная ўрачыстасць, бо за святочным сталом збіраюцца толькі самыя блізкія і родныя... У гэты дзень сціраюцца любыя адлегласці і межы. І наступае момант для цёплага давернага, таямнічага і прыемнага. Момант, калі здзяйсняюцца мары. І шматлікія не толькі маленькія, але нават дарослыя беларусы, чакаюць ад Новага года чараўніцтва, цудаў, і не перастаюць загадваць самыя запаветныя жаданні пад урачысты бой гадзінніка. Але запаветная цішыня наступае за некалькі хвілін да апоўначы.
Бо ў гэты момант усіх беларусаў у навагоднім звароце павіншуе Кіраўнік дзяржавы.
Гэты год для нашай краіны быў насычаным знакавымі палітычнымі, эканамічнымі і, вядома (у Год культуры), - творчымі падзеямі. Але ўжо праз некалькі гадзін - усё, якое здарылася за гэтыя 366 дзён, стане гісторыяй!