На гэтым тыдні скандынаўскі антыцыклон прынясе ў Беларусь пахаладанне

11 октября 2016

Сёння ў прагнозах сіноптыкаў - зноў дажджы. Слупкі тэрмометраў не паднімуцца вышэй за 9-ць са знакам плюс. З сярэдзіны тыдня ападкі паступова спыняцца, але пачне халадаць. Уначы і раніцай прагназуецца туман, а на дарогах чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра будзе на некалькі градусаў ніжэй за норму і не перавысіць 7-мі градусаў са знакам плюс.