"Новы год на Макаёнка, 9". Вячэрняе шоу пакажуць 31 снежня

16 декабря 2019
Сюрпрыз для гледачоў рыхтуе Белтэлерадыёкампанія і ў святочныя дні і запрашае сустрэць "Новы год на Макаёнка, 9". 31 снежня вячэрняе шоу выйдзе ў незвычайным пашыраным фармаце.

Звыклую студыю "600" з мяккімі канапамі зменіць танцпляцоўка, маштабная сцэна і тысячы святлодыёдаў


У плэйлісце - чатыры дзясяткі беларускіх і замежных артыстаў. Хіты, якія набралі мільёны праслухванняў у тэле- і радыёэфірах, праспяюць Ціма Беларускіх, Вопли Видоплясова, Дзмітрый Калдун, ALEKSEEV. 

Ціма Беларускіх, "Вопли Видоплясова" і ALEKSEEV - у плэй-лісце навагодняга вячэрняга шоу

Папулярныя песні развядуць інтэрактывамі і дыялогамі з гасцямі. Вядучыя вечары - Яўген Перлін і Андрэй Макаёнак - запрасілі ў студыю блогераў, спартсменаў і тэлевядучых самых рэйтынгавых праектаў Белтэлерадыёкампаніі. З імі падвядуць вынікі 2019 года. Здымкі "агеньчыка" стартавалі сёння ў 9 раніцы. Працэс доўжыцца ўжо 12 гадзін і працягнецца заўтра. Шоу здымаюць адразу на два дзясяткі камер.

Караоке і нечаканыя дуэты - 31 снежня ў 22:00


Спецыяльны падарунак для гледачоў - караоке і нечаканыя беларускія дуэты. Уключайце першую кнопку 31 снежня ў 22:00.