Новы дзіцячы сад адкрыўся ў Заводскім раёне горада Мінска

30 июня 2023

У падарунак да свята. Па традыцыі напярэдадні Дня Незалежнасці адкрываюцца значныя сацыяльныя аб'екты. Сёння ў Заводскім раёне Мінска свае дзверы расчыніў новы дзіцячы сад. Адкрыўся ён ў жылым мікрараёне з сімвалічнай назвай "Малая радзіма". Яркія гульнявыя пакоі, прасторная спартыўная зала, басейн і цэнтр патрыятычнага выхавання - усё для развіцця і аздараўлення дзяцей.

Добраўпарадкавана і тэрыторыя вакол дзіцячага сада. Тут 11 пляцовак з ценявымі навесамі. Побач - варкаўт-зоны і тэрыторыя для навучання правілам дарожнага руху.