Новы дзіцячы сад на 230 месцаў у сталіцы

2 июля 2021

Новы дзіцячы сад на 230 месцаў адкрылі сёння ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Першых выхаванцаў там прымуць у панядзелак. Для развіцця дзяцей ёсць басейн, камп'ютарны клас, спартыўная і музычная залы. Дарэчы, у новым навучальным годзе на базе дашкольнай установы арганізуюць заняткі і для выхаванцаў іншых дзіцячых садоў. Напрыклад, будуць навучаць юных паліглотаў і будучых гросмайстраў.

Акрамя гэтага, сёлета адкрыюць і дзве новыя школы. У мікрараёне Лошыца і ў Першамайскім раёне.