Новы апарат ШВЛ з'явіўся ў Віцебскім абласным спецыялізаваным доме дзіцяці

20 мая 2021

Падарунак паднеслі прадстаўнікі Беларускага фонду міру і буйной гандлёвай сеткі. У лячэбна-рэабілітацыйнай установе - больш за 60 дзяцей, 16-ці з якіх патрэбна паліятыўная дапамога. Для іх лячэння, развіцця і рэабілітацыі створаны ўсе ўмовы. Таксама ў доме дзіцяці дзейнічае абласны цэнтр паліятыўнай дапамогі з амбулаторнай выязной службай. 

Дабрачынная акцыя "Дай пяць дабру!"

Дабрачынная акцыя  "Дай пяць дабру!" праходзіць у нашай краіне ўжо некалькі гадоў. Беларускі фонд міру і буйная гандлёвая сетка 4 гады пастаўляюць спецыяльную медыцынскую тэхніку па ўсёй краіне. І дапамогу за гэты час атрымалі не толькі дзеці. 

Да Дня Перамогі, дзякуючы сацыяльнаму праекту, у бальніцах па ўсёй краіне абнавілі ветэранскія палаты. Камфортныя пакоі ўкамплектавалі бытавой тэхнікай і сучасным медыцынскім абсталяваннем. Усталявалі спецыяльныя ложкі, тумбачкі, халадзільнікі і  тэлевізары.