Новыя зоны адпачынку з'явіліся ў кожным раёне Мінска

2 июля 2022
Да Дня Незалежнасці ў кожным раёне Мінска з'явілася новая зона адпачынку. Экаінфраструктуру ацаніў і мэр горада Уладзімір Кухараў. Экасцежкі, прагулачныя дарожкі, зоны для барбекю, спартыўныя і дзіцячыя комплексы. Усе лакацыі абсталяваныя для камфортнага адпачынку. На некаторых усталяваныя назіральныя пляцоўкі з выхадам да вадаёма. Кожны раён прыдумаў свой дызайн.