Новыя методыкі эндаскапіі абмяркоўваюць у Мінску

21 мая 2015

Вызначыць узровень развіцця і падзяліцца новымі методыкамі. У Мінску адкрылася першая канферэнцыя, галоўнай тэмай якой стала эндаскапічная хірургія, або, як яе завуць у народзе, хірургія без скальпеля. Тут абсталяванне, якое дазволіць больш эфектыўна выконваць найскладанейшыя аперацыі без разрэзаў. Паказаныя і сімулятары чалавечага арганізма, на якіх у будучыні змогуць практыкавацца студэнты медуніверсітэтаў Беларусі. Ацаніць усё змаглі не толькі нашы дактары, але і іх калегі  з-за мяжы: у канферэнцыі ўдзельнічаюць дактары з Расіі, Украіны, Польшчы і Грузіі.

Ірына Абельская, галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі: "Нягледзячы на тое што гэта метад хірургіі, які імкліва ўвайшоў у наша жыццё, ва ўсім свеце ён ужо вельмі трывала заваяваў пазіцыі ва ўсіх кірунках. Ён ахоплівае ўсе кірункі класічнай хірургіі".

Максім Гаршкоў, старшыня прэзідыума праўлення ВВК Першага МДМУ імя І.М. Сечанава: імуляцыйнае навучанне - гэта практычны трэнінг, трэнінг практычных навыкаў, але адпрацоўка практычных навыкаў адбываецца не на пацыентах, а на сімулятарах. Гэта робаты, манекены, фантомы, трэнажоры і гэтак далей. Гэта значыць сімуляцыя - гэта імітацыя працэсаў, імітацыя лячэння".

Методыку эндаскапіі ў нашай краіне асвоілі параўнальна нядаўна, аднак ужо сёння яе паспяхова ўжываюць амаль ва ўсіх кірунках хірургіі. У гэтага метаду як мінімум дзве сур'ёзныя перавагі: мінімальныя разрэзы і перыяд рэабілітацыі. Ужо на наступны дзень пасля аперацыі пацыента могуць выпісаць.