Новую сістэму ачысткі сцёкавых вод запусцілі ў Мядзельскім раёне

10 ноября 2019
Новую сістэму ачысткі сцёкавых вод запусцілі ў цэнтральным рэгіёне. У Мядзельскім раёне ў вёсцы Стахоўцы адкрылі станцыю, якая патрабуе мінімум выдаткаў энергіі. Акцэнт - на экалагічны падыход. Этапаў ачысткі прадугледжана некалькі. Але галоўны - біялагічная фільтрацыя на палях, на іх расце трыснёг. Карані раслін дазваляюць ачысціць ваду, якая паступае, ад азоту і фтору. 

Васіль Шашок,  гендырэктар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці: "Сістэма ачысткі тут максімальна набліжаная да натуральнай прыроднай ачысткі. За кошт рознай фракцыі пяску, жвіру фільтруецца натуральным чынам, натуральным чынам асядаюць цяжкія часціцы. І ўжо з самога будынка сыходзіць ачышчаная вада".

Праект рэалізаваны паводле нямецкіх тэхналогій, ён першы ў краіне. І калі вопыт будзе ўдалым, падобных будынкаў на карце Беларусі з'явіцца больш.