У Іспаніі арыштаваныя паслядоўнікі "Ісламскай дзяржавы"

27 сентября 2016

Паліцыя затрымала двух мараканцаў. Адзін з абвінавачаных планаваў далучыцца да групоўкі ў Сірыі. Другі падазраецца ў аказанні дапамогі памагатым тэрарыстаў у спробах паехаць у зону баявых дзеянняў. У Іспаніі зараз аб'яўлены чацвёрты ўзровень тэрарыстычнай пагрозы з пяці магчымых. У краіне рэгулярна праходзяць антытэрарыстычныя аперацыі.