Сёння стартуе рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці"

9 декабря 2019
Падарункі і ўвага кожнаму дзіцяці. Сёння ў Беларусі стартуе маштабны дабрачынны марафон "Нашы дзеці". Пачатак акцыі пройдзе ў Мінску ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. На працягу месяца віншаванні атрымаюць дзеці па ўсёй краіне. Асаблівая ўвага па традыцыі  дзецям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Гэта выхаванцы дзіцячых дамоў, хто застаўся без бацькоў, дзеці з абмежаваннямі па здароўі і маленькія пацыенты бальніц. Усяго сёлета ў акцыі "Нашы дзеці" возьмуць удзел больш за 230 тысяч дзяцей. 

Матэрыяльную дапамогу ад арганізацый прымуць больш за 130 дзіцячых устаноў. Самай яркай падзеяй марафону стане Галоўная ёлка краіны ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта. Прадоўжыцца акцыя "Нашы дзеці" да 10 студзеня.