Новую пажарную часць адкрылі ў Мінску

8 сентября 2023

У Мінску адкрылі новую пажарную часць. Мэта - скараціць час прыбыцця да месца выкліка і павысіць аператыўнасць правядзення аварыйна-выратавальных прац. 

Сучасны трохпавярховы будынак па вуліцы Скрыпнікава цалкам гатовы. Падраздзяленні гэтай часці будуць абараняць каля 70 тысяч жыхароў мікрараёнаў Чырвоны Бор і Сухарава. Падчас цырымоніі адкрыцця міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ўручыў узнагароды заслужаным працаўнікам аддзела, а таксама сертыфікат на аўталесвіцу вышынёй 30 метраў. Таксама з удзелам мэра сталіцы ратавальнікі Беларусі і В'етнама заклалі капсулу з пасланнем будучым пакаленням пажарнікаў.