Наваполацк адзначае 60-гадовы юбілей

6 июня 2018

60-гадовы юбілей адзначае Наваполацк - адзін з самых маладых гарадоў Беларусі, які з'явіўся разам з узвядзеннем першага ў краіне нафтаперапрацоўчага завода. У далёкім 1958-м усё пачыналася з палатак для камсамольцаў, якія будавалі прадпрыемства і адначасова рабочы пасёлак. Сёння Наваполацк - сучасны ўтульны горад, дзе створаны ўмовы для камфортнага жыцця, працы і вучобы. Прычым атрымаць у Наваполацку можна як сярэднюю, так і вышэйшую адукацыю. Тут размешчаны Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. За сваю гісторыю горад вырасціў навукоўцаў, літаратараў, мастакоў, дзяржаўных дзеячаў, а таксама знакамітых спартсменаў.

І сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у якім даручыў Віцебскаму аблвыканкаму і Наваполацкаму гарвыканкаму рэканструяваць Лядовы палац. Сучасная крытая лядовая пляцоўка павінна з'явіцца да канца года. Гэта створыць умовы для правядзення спартыўных спаборніцтваў, трэніровак спартсменаў і заняткаў спортам гараджан.