Мінчане навучацца саджаць дрэвы па тэхналогіі

10 апреля 2013

Адпаведны майстар-клас правядуць работнікі Мінскзелянбуда падчас рэспубліканскага суботніка 20 красавіка. Добраахвотнікаў запрашаюць і на дапамогу лясным гаспадаркам. У Тыдзень лесу - з гэтай суботы і да наступнай – зоймуцца пасадкай лясных культур, прыбяруць смецце. Валанцёраў забяспечаць неабходным інвентаром і пасадачнымі матэрыяламі.


Спецыялісты  змагаюцца і за захаванне існуючых вулічных насаджэнняў. З-за актыўных снегападаў яны падпалі пад адмоўны уплыў супрацьгалалёдных рэагентаў. Па-першае, расліны вызваляць ад бруднага снегу. І толькі з надыходам плюсавай тэмпературы распачнуць абмыванне крон і ствалоў. Такім чынам знізяць канцэнтрацыю солей.