Новае кіраўніцтва Беллесбумпрама чакае праца над памылкамі

23 января 2013
Нагадаем, мінулы старшыня канцэрна Уладзімір Шульга быў зняты з пасады. Падчас нядаўняй праверкі Камітэта дзяржкантролю выяўлены значныя парушэнні. Не прынесла чаканага эфекту аказаная дзяржпадтрымка, не выконваліся доўгі час і прагнозныя паказчыкі, што, відавочна, і спрыяла росту складскіх запасаў ужо гатовай прадукцыі.
Праверка Дзяржкантролю вялася сумесна з супрацоўнікамі Генпракуратуры. Як было адзначана на калегіі, новае кіраўніцтва канцэрна павінна за кароткія тэрміны вырашыць агучаныя праблемы. А таксама пашырыць геаграфію экспарту прадукцыі. За ходам рэалізацыі пастаўленых задач будзе сачыць Камітэт дзяржкантролю.