ГПК Беларусі: уезду ў Еўрасаюз чакаюць больш чым 2,5 тыс. грузавікоў

9 марта 2024

Сітуацыя ў пунктах пропуску на мяжы з ЕС пагоршылася. Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, уезду ў Еўрасаюз чакаюць больш чым 2,5 тыс. грузавікоў.

Самы загружаны літоўскі напрамак, там стаіць звыш 2 тыс. аўтамабіляў. За мінулыя суткі кантрольныя службы "Мядзінінкая" (з беларускага боку гэта "Каменны Лог") прынялі толькі 16 % машын ад плана. Гэта ў шэсць з лішнім разоў менш, чым трэба. У астатніх еўрапейскіх пунктах пропуску на мяжы з нашай краінай нормы выконваюцца не больш чым напалову. Беларускія пагранічнікі гатовы афармляць максімальную колькасць грузавых аўто, калі сумежны бок будзе працаваць з улікам іх магчымасцяў - адзначылі ў пагранкамітэце.

Нагадаем, 1 сакавіка Літва ў аднабаковым парадку закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю - "Прывалка" і "Катлоўка".