Навагоднія ёлкі пачалі ўсталёўваць у Мiнску

2 ноября 2018

У Мінск прыходзіць святочны настрой. Сёння ў сталіцы пачалі ўсталёўваць навагоднія ёлкі. Першыя зялёныя каркасы з'явіліся ля Палаца дзяцей і моладзі, у парку Горкага і ля кінатэатра "Салют". Мантаж галоўнай ёлкі пачнуць у канцы лістапада. Сёлета галоўнае навагодняе дрэва зменіць свой ўбор. У ілюмінацыі будуць выкарыстоўвацца піксельныя тэхналогіі. Таксама мінчане змогуць убачыць новыя светлавыя ўпрыгажэнні. Усяго ў горадзе плануюць усталяваць 28 навагодніх дрэў.