Навагодні настрой і падарункі прывезлі журналісты Беларускага радыё ў дзіцячы дом сямейнага тыпу ў аграгарадок Косіна

15 декабря 2021

Ініцыятыва добрых спраў для самых маленькіх і ад Беларускага радыё. У маршруце акцыі "Нашы дзеці" - аграгарадок Косіна ў Лагойскім раёне. У дзіцячы дом сямейнага тыпу прынеслі не толькі навагодні настрой, але і сапраўдную казку. Новае амплуа прымералі нашы калегі, журналісты Беларускага радыё. Сабраць святочныя падарункі дапамагло і пасольства Кітая. Улічылі дзіцячыя пажаданні, бо гэтымі днямі як ніколі важна дарыць ім любоў і падтрымку.

У дружнай сям'і Таццяны Багданкевіч і яе мужа сёння выхоўваюцца пяцёра дзяцей. Вось ужо 15 гадоў яны дораць цяпло, любоў, пяшчоту і клопат тым, хто па розных прычынах застаўся без апекі бацькоў.