У Беларусі святкуюць 250 гадоў са дня нараджэння Міхаіла Агінскага

25 сентября 2015

Сёння ў Беларусі святкуюць 250 гадоў са дня нараджэння Міхаіла Агінскага. Кампазітар, музыкант, дыпламат, выбітны дзяржаўны дзеяч увайшоў у гісторыю як аўтар знакамітага танца-шэсця "Развітанне з Радзімай". Яшчэ ў пачатку 19-га стагоддзя паланез Агінскага гучаў на пецярбургскіх балях, а венскія, берлінскія, лейпцыгскія і іншыя выданні яго твораў карысталіся вялікай папулярнасцю. Дарэчы, 2015-ы аб’яўлены ЮНЭСКА Годам Агінскага. Вялікі юбілей са дня нараджэння нашага ўслаўленага земляка будуць адзначаць не толькі ў Беларусі, але і іншых краінах свету.