Новае жыццё як сімвал Перамогі

12 мая 2014

У Магілёве прадстаўнікі абласной грамадскай арганізацыі Белая Русь павіншавалі матуль, у якіх 9-га мая нарадзіліся немаўляты. У радзільным аддзяленні Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў гэты дзень з'явіліся 2 хлопчыкі і 11 дзяўчынак.


Паводле слоў спецыялістаў, беларусы ўжо даўно не баяцца заводзіць трэцяе, чацвёртае і нават пятае дзіця ў сям'і. Сучаснае і прафесійнае медабслугоўванне і стабільнае становішча ў краіне гарантуюць паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі.