Новая пляцоўка для ваеннай тэхнікі ў Брэсце

24 августа 2013

Новая пляцоўка для ваеннай тэхнікі з'явілася ў Брэсце. Ля моста, з якога пачынаецца экскурсія па раней закрытым востраве Пагранічным, зараз турыстаў будзе сустракаць танк. Ён будзе нагадваць гасцям і жыхарам горада аб ваенным мінулым горада над Бугам.


На новай назіральнай пляцоўцы на працягу некалькіх месяцаў з'явяцца і іншыя ўзоры бранятанкавай тэхнікі.