Новая ёлка з'явілася на плошчы Якуба Коласа

18 декабря 2015

Новая ёлка ля філармоніі. Яшчэ адно навагодняе дрэва з'явілася сёння на плошчы Якуба Коласа. Яго вышыня 16 метраў. Упрыгажэнне - у стылістыцы беларускіх і рускіх народных казак. Распрацоўкай макета, афармленнем і мантажом займаліся прадстаўнікі Мінскрэкламы, а спонсарам праекта выступіла прыватная кампанія. Асаблівую ўвагу надалі светлавому афармленню - ёлку ўпрыгожваюць не толькі класічныя шары, але і святлодыёдныя зоркі-сняжынкі.