НАК Беларусі адказаў на санкцыі ЗША

10 августа 2021

Сведкамі несумленнай гульні  стала і ўся алімпійскія супольнасць Беларусі. У дачыненні Нацыянальнага алімпійскага камітэта краіны ўведзены санкцыі з боку ЗША, чым нашы апаненты яшчэ раз паказалі, як спорт становіцца палітычным інструментам. А гэта значыць, чарговы раз дэвальвіраваны асноватворныя прынцыпы спорту. Прычым санкцыі ўведзеныя без якога-небудзь расследавання, просьбы аб прадастаўленні тых або іншых дакументаў, ды хоць бы звычайнага тэлефоннага званка. НАК Беларусі,  які з'яўляецца грамадскім аб'яднаннем і займаецца выключна развіццём алімпійскага руху, спорту і фізічнай культуры ў краіне, выказаўся з асуджэннем неабгрунтаванага ціску ў выглядзе санкцый на нашу краіну, у якой зроблена вельмі шмат для развіцця спорту вышэйшых дасягненняў. 


 "Санкцыі ў дачыненні некамерцыйнай арганізацыі сведчаць пра адсутнасць нават элементарнай спробы зразумець міжнародную структуру кіравання спортам, зневажання прынцыпу "спорт па-за палітыкай", а таксама імкнення максімальна ўшчаміць і абмежаваць магчымасці нашых грамадзян для заняткаў спортам і развіцця спорту вышэйшых дасягненняў у цэлым".